Міхась Зарэцкі і станаўленне чырвонага чалавека | Wir.by
Самы папулярны пісьменнік 1920-х, якога забілі ўласныя персанажы. У ягонай прозе пагрозлівы горад, цягнікі, бары і бардэлі, рызыкоўныя героі і моцныя гераіні, якія не заўсёды даюць рады наступствам сваіх выбараў, а таксама дзівосная паэма пра каханне, што цягне на дно. Зарэцкі фіксуе нараджэнне «новага чалавека», атамізацыю грамадства, эмансіпацыю і рэвалюцыю побыту, назірае, як змяняюцца жанчыны, і спрабуе зразумець, што адбываецца з беларусамі ў раннім БССР і куды гэта іх прывядзе.
Выпуск падкаста «Спіс на лета» пра пісьменніка, які зазірнуў у будучыню і ўбачыў у там занадта шмат.
bialkievichkazlouskaja
Дар'я Бялькевіч, Марына Казлоўская

Міхась Зарэцкі і станаўленне чырвонага чалавека

Максім Гарэцкі: як пісаць з эпіцэнтру шалёных падзей
Максім Гарэцкі: як пісаць з эпіцэнтру шалёных падзей
Максім Гарэцкі першым сваім зборнікам распачынае беларускую інтэлектуальную прозу, і робіць гэта адразу добра. Міжвольны салдат Першай сусветнай вайны, ён першы ў свеце, хто наўпрост з акопаў напіша пра яе брыдкасць і бессэнсоўнасць: Рэмарк, Барбюс і Хэмінгуэй зробяць гэта крыху пазней. Таксама менавіта Гарэцкі стагоддзе таму заўважыў і сказаў, што ў беларусаў дзве душы і што падваенне асобы зрывае нам дах, і задаў анталагічнае пытанне «адкуль усё і што яно». У гэтым падкасце выкладчыца Марына Казлоўская і паэтка Дар'я Бялькевіч размаўляюць пра творы Макісма Гарэцкага, рацыянальнае і іррацыянальнае, дысацыятыўны разлад асобы, паганства, кіно і вялікі выбух. У падкасце гучыць песня беларускага гурта Серебряная свадьба «Пищевая цепочка».
Дар'я Бялькевіч, Марына Казлоўская
Listen to podcast