Іван Мележ
20 сакавіка1942Іван Мележwrote in his diary:
Цяпер гадзін дзесяць раніцы. Таварышы мае на занятках у полі.Я застаўся, прывёў у парадак пратаколы бюро, склаў план работы.Сяджу ў сваім пакойчыку i пішу. А за акном зноў сыпле густы, як снежаньскі, снег, засцілае вуліцы, дахі дамоў.Даўно я не заглядваў на твае старонкі, мой верны спадарожнік.Але я не вінаваты, проста часу вольнага мала, па цэлых днях бегаю па ўзводах. Учора правёў партактыў, пазаўчора сход, заўтра трэба правесці бюро. Работы наперадзе непачаты край. Ва ўзводах пачасцелі выпадкі парушэння дысцыпліны, памножылася колькасць адстаючых курсантаў. Некаторыя з таварышаў кепска выконваюць даручэнні.Трэба ўзяцца мацней за нядбайных, дапамагчы адстаючым. Надзялюеў, палітрук наш, учора мяне ўпікнуў – у цябе добрае сэрца, шкадуеш. Гэта праўда, я шкадаваў. Я лічыў, што нашых хлопцаў, камуністаў, не трэба падганяць у вучобе, што да ix непатрэбны нейкія дысцыплінарныя меры, я вучыў, тлумачыў. Аказваецца, для некаторых маіх таварышаў адных тлумачэнняў мала. Адным словам, трэба падцягваць i сябе i людзей. Калі тут застанецца расхлябанасць, то яна будзе i на фронце, прывядзе да гібелі многіх, давераных людзей. Калі камуніст ставіцца безадказна да абавязкаў сваіх тут, то i на фронце, у цяжкіх абставінах, будзе тое ж, i нават больш. Таму трэба будзе за некаторых курсантаў узяцца i «прабаніць» ix як належыць.А прыйдзецца нам прайсці праз моцную навальніцу. Падае на дварэ сняжок, з фронту пішуць аб тым, што нічога істотнага не здарылася. Але гэта не цішыня, гэта зацішша, зацішша перад навальніцай! Вось растане снег, зазелянеюць палі – вышэй пойдзе сонца.Тады грымне бура! Тысячы тысяч узброеных да зубоў людзей счэпяцца ў смяротнай стычцы. I многія тысячы лягуць назаўсёды ў зямлю.Некаторыя з нас у апошні раз убачаць сонца, можа быць, ужо ў маі.Ляцяць дні – усё бліжэй навальніца.Гэта будзе наш апошні i рашаючы.Пазаўчора мы атрымалі падарункі. Калі дайшла чарга да мяне, Шышкін падарунка не выдаў, выклікаў да сябе. Калі ўсе разышліся, ён выцягнуў пакунак з рускай белай. Падарунак ад сталінградцаў.Такі падарунак дастаўся толькі мне, многія ўздыхалі аб ім. Утрох – Гныпель, Губанаў i я – у маім пакойчыку мы выпілі за здароўе дарагіх сталінградцаў. У пасылцы былі яблыкі, пячэнне, тытунь, шкарпэткі. Усяму я бясконца ўдзячны. Шкода, адраса не было, падзякаваў бы. Піражкі спякла чыясьці маці. Такія некалі прысылала мне маці, калі я вучыўся ў Хойніках. Можа, пасылаючы ix, яна таксама думала пра сваіх сыноў, якія на фронце.У выхадны дзень быў у кіно з дзяўчынай. Пасля кіно не праводзіў яе, не спадабалася. Гныпель падстрэльвае за яе сяброўкай, Тарабан – за другой, хоць пры нас смяецца з яе. Звалі мяне да знаёмай па кіно – не пайшоў. Не магу хадзіць, калі не люблю, не магу заляцацца без прыхільнасці. А сэрца, як сухая бяроза, такое чуйнае да агню – паднясі агонь – i загарыцца ў адзін момант. Агню, пагрэцца i памучыцца, хоць бы на хвіліну, пакуль мы ў горадзе! Сэрца тужыць.More
Гісторыя Францыска Скарыны
Гісторыя Францыска Скарыны
Уявіце: Мікола Гусоўскі скончвае штодзённую працу над «Песняй пра зубра» і ідзе зірнуць на галоўную навінку ў свеце мастацтва — «Сіксцінскую Мадонну» Рафаэля, а Францыск Скарына перакладае «Псалтыр» пад гук малатка Марціна Лютэра і адпраўляецца праводзіць караблі Фернана Магелана. У адным з сусветаў усё гэта магло адбыцца, бо ўсе гэтыя людзі жылі ў адзін час! 6 жніўня 1517 года Францыск Скарына друкуе кнігу «Псалтыр» ва ўласным перакладзе. Гэта адначасова і бунт, і прарыў, і поўнае замацаванне Рэнесансу на Беларусі. Беларусы аднымі з першых у свеце маюць пераклад галоўнай еўрапейскай кнігі — Бібліі. У гэты ж час у Еўропе пачынаецца Рэфармацыя, канкістадоры высаджваюцца ў Мексіцы, маскоўскія войскі бяруць у аблогу Полацк, а Фернан Магелан распачынае кругасветнае падарожжа. У нашым новым матэрыяле — таймлайн жыцця Францыска Скарыны і найважнейшыя падзеі, якія адбываюцца ў сусветнай гісторыі ў той жа час.
Read the article
Быць шафёрам любата, яшчэ лепш – пілотам. А літаратарам?
Быць шафёрам любата, яшчэ лепш – пілотам. А літаратарам?
Як стаць пісьменніцай ці пісьменнікам? Нават калі атрымаецца адвучыцца ў літаратурным інстытуце або скончыць курс па creative writing, куды пасля  дасылаць сваё рэзюмэ? Дзе літаратарам узяць добры, стабільны прыбытак, соцпакет і пуцёўку ў санаторый? Розныя гістарычныя ўмовы давалі розныя адказы на гэтае пытанне, і літаратурнае рамяство то падпарадкоўвалася законам рынку, то цалкам трапляла пад кантроль дзяржавы, а то і спрабавала ўседзець на абодвух крэслах, ці, хутчэй, недзе ў загадкавай прасторы паміж імі. Класічныя «нармальныя» заняткі для пісьменніка, якія і ў працоўную кніжку запісаць не сорамна, – рэдактарская праца, пераклады, настаўніцтва. Але нярэдка здаралася (і ўсё яшчэ здараецца) так, што жыццё робіць нечаканы паварот і апроч пяра або клавіятуры пісьменніцкім рукам даводзіцца брацца за іншыя прылады працы. Мы сабралі для вас некалькі літаратурных біяграфій, якія паказваюць, што ў рэшце рэшт магчыма ўсё.
Lizaveta Wunderwald
Read the article
Максім Гарэцкі: як пісаць з эпіцэнтру шалёных падзей
Максім Гарэцкі: як пісаць з эпіцэнтру шалёных падзей
Максім Гарэцкі першым сваім зборнікам распачынае беларускую інтэлектуальную прозу, і робіць гэта адразу добра. Міжвольны салдат Першай сусветнай вайны, ён першы ў свеце, хто наўпрост з акопаў напіша пра яе брыдкасць і бессэнсоўнасць: Рэмарк, Барбюс і Хэмінгуэй зробяць гэта крыху пазней. Таксама менавіта Гарэцкі стагоддзе таму заўважыў і сказаў, што ў беларусаў дзве душы і што падваенне асобы зрывае нам дах, і задаў анталагічнае пытанне «адкуль усё і што яно». У гэтым падкасце выкладчыца Марына Казлоўская і паэтка Дар'я Бялькевіч размаўляюць пра творы Макісма Гарэцкага, рацыянальнае і іррацыянальнае, дысацыятыўны разлад асобы, паганства, кіно і вялікі выбух. У падкасце гучыць песня беларускага гурта Серебряная свадьба «Пищевая цепочка».
Daria BialkievichMaryna Kazlouskaja
Listen to podcast