Надзея Лежэ: мастачка і барацьбітка | Wir.by
Беларуская авангардыстка з Парыжскай школы
art-museumprakopjewa
Нацыянальны мастацкі музей,Святлана Пракоп'ева

Надзея Лежэ: мастачка і барацьбітка

ethnoby-logo-big-c.pngЗнята пры тэхнічнай падтрымцы партала Ethno.by Надзея Хадасевіч-Лежэ — легендарная фігура ў мастацтве ХХ стагоддзя. Яна рана пакінула роднае Асецішча, вучылася жывапісу ў Смаленску і Варшаве, каб урэшце апынуцца ў Парыжы. Няпростая біяграфія мастачкі адлюстравалася і ў яе творчасці: яна пачынала з супрэматызму, прайшла рэалістычны этап, працавала ў стылі пурызму і прымітывізму. Стылістычныя эксперыменты ўвасабляліся ў розных жанрах: жывапіс, графіка, у тым ліку станковая, манументальная мазаіка, скульптура, ювелірнае мастацтва.

Шматгранная мастачка, пацыфістка, перакананая камуністка, удзельніца руху Супраціву, мецэнатка, дзякуючы якой беларускі мастацкі музей можа пахваліцца работамі Фернана Лежэ і Пабла Пікаса.

Жывапіс
Еўропа
Беларусь
Расійская імперыя
XX стагоддзе
Казімір Малевіч